БЕЛ Ł РУС

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі

24.07.2026 / 14:21

Nashaniva.com

Валянціну Навумаву прызналі вінаватай на 11 артыкулах КК.

Апошняе пасяджэнне па справе гарадзенкі Валянціны Навумавай прайшло 24 ліпеня. У выніку суддзя Мікалай Рачынскі прысудзіў 7 гадоў зняволення ў калоніі. Менавіта столькі запытваў пракурор, піша «Гарадзенская праваабарона». 

Навумаву прызналі вінаватай паводле 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых адзінак па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Жанчыну затрымалі 5 верасня 2025 года і змясцілі ў турму №1 у Гродне. Спачатку ў справе фігураваў ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Але 27 лютага 2026 года былі выстаўленыя новыя абвінавачванні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула