БЕЛ Ł РУС

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў

23.07.2026 / 21:01

Nashaniva.com

Сяргей Сапрыкін амаль палову жыцця правёў у калоніі — сеў надоўга за забойства ў 2000-х. Але прысуд Украіны наёмніку аказаўся хутчэйшым і стражэйшым за Наваполацкі суд. Стала вядома пра яшчэ аднаго загінулага джэнтльмена ўдачы з Беларусі. 

Сяргей Сапрыкін нарадзіўся ў Наваполацку ў 1984 годзе, адзінае што паспеў у жыцці — скончыць хабзу і троху папрацаваць. А ўжо ў 22 гады Сапрыкін разам з падзельнікам забілі чалавека ў двары шматкватэрнага дома, проста насупраць дзіцячага садка. 

Сяргей Сапрыкін пасля адседкі. Фота: Аднакласнікі

Іх дваіх судзілі па расстрэльным артыкуле, Сапрыкіну далі 14 год узмоцненага рэжыму, якія ён адседзеў ад званка да званка. У сацыяльных сетках мужчына аб'явіўся толькі ў 2020 годзе.

Сям'і і дзяцей у яго, натуральна, не здарылася. На радзіме нічога не трымала, а інтэгравацца назад у грамадства мужчына не захацеў і зрабіў другую вялікую памылку ў жыцці — запісаўся наёмнікам у расійскае войска. 

Сяргей Сапрыкін пасля адседкі. Фота: Аднакласнікі

Як вядома, час жыцця такіх жаўнераў кароткі. У абсалютнай большасці іх шлях заканчваецца на першым жа баявым выхадзе. Вось і Сапрыкін паваяваў зусім нядоўга.

«Сын прызнаны загінулым. Выдалі даведку аб гібелі і спіс дакументаў, якія трэба збіраць на выплаты. Але цела ж няма, немагчыма дастаць праз шчыльнасць баёў. Ці будуць выплаты? Можа, і не трэба збіраць», — разважае маці Ірына. Не засталося сына, дык, можа, хоць грабавыя атрымае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула