У Чэхіі пацярпеў крушэнне вайсковы верталёт
У Чэхіі разбіўся вайсковы верталёт амерыканскай вытворчасці Bell UH-1Y Venom. У выніку аварыі адзін член экіпажа загінуў, яшчэ чацвёра вайскоўцаў атрымалі раненні.
Верталёт Bell UH-1Y Venom. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Катастрофа адбылася ў чацвер, 23 ліпеня, на тэрыторыі 22‑й базы верталётнай авіяцыі ў горадзе Намешць-над-Ославай. На борце знаходзіліся пяць чалавек.
Пра здарэнне паведамілі прадстаўнікі чэшскай арміі. Яны заявілі, што ўсе абставіны трагедыі будуць старанна расследаваныя. Да завяршэння праверкі эксплуатацыя ўсіх верталётаў серыі H-1 у складзе арміі Чэхіі прыпыненая.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Чэхіі Петр Томанек неадкладна прыбыў на месца аварыі. Вайскоўцы пакуль не раскрываюць імя загінулага з павагі да яго сям’і.
Таксама прадстаўнікі арміі адмовіліся паведамляць магчымыя прычыны катастрофы, адзначыўшы, што высновы будуць зробленыя толькі пасля завяршэння расследавання. Дадатковую інфармацыю пра вынікі праверкі абяцалі апублікаваць у найбліжэйшы час.
Чытайце таксама:
Украінцы затапілі каля Новарасійска расійскі памежны карабель
Паўстанцы-туарэгі збілі верталёт Мі-24 расійскага Афрыканскага корпуса ў Малі