БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка правёў кадравыя прызначэнні ў структуры КДБ

23.07.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Таксама будзе ўзмоцнена роля дзяржсакратара.

Лукашэнка сёння правёў кадравыя прызначэнні ў структуры КДБ, паведамляе БелТА.

Таксама ён ззрабіў асаблівы акцэнт на ўзмацненні каардынуючай ролі Дзяржсакратарыята Рады бяспекі і асабіста дзяржаўнага сакратара.

«Я хачу, каб вы разумелі: роля дзяржаўнага сакратара і дзяржсакратарыята будзе ўзмоцнена. Відавочна, што ёсць дэталі і нюансы (гэта старшыня КДБ ведае), якія дакладаюцца толькі прэзідэнту. Знешняя разведка, агентура, рэзідэнтура і іншае. Гэта павінен ведаць толькі прэзідэнт. Гэта не павінна распаўсюджвацца, разыходзіцца і гэтак далей. Ёсць спецыфічныя пытанні, па якіх дакладаецца інфармацыя і атрымліваецца згода або зацвярджэнне, або нейкая задумка, нейкая праграма», — сказаў Лукашэнка.

«Але арганізацыйныя, кадравыя пытанні, дзе трэба нешта абмеркаваць. Ну і наглядаць за гэтым павінен дзяржаўны сакратар і дзяржсакратарыят. Так, як урад займаецца міністэрствамі, так дзяржсакратарыят павінен займацца ўсімі сілавымі падраздзяленнямі. І дакладаць прэзідэнту», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула