БЕЛ Ł РУС

Беларусы цяпер могуць праходзіць тэхагляды ноччу

22.07.2026 / 19:32

Nashaniva.com

Новую паслугу пад назвай «Начны дазор» прапануе прадпрыемства «Белтэхагляд».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Начны тэхагляд будзе даступны для ўсіх катэгорый транспарту па аўторках і чацвяргах з 22:00 да 01:00.

Каб прайсці дыягностыку без чаргі, на адзін часавы інтэрвал будуць запісваць толькі адзін аўтамабіль. Да моманту прыезду машыны абсталяванне і дыягнастычная лінія будуць цалкам падрыхтаваныя.

Пры запісе ўладальніку аўтамабіля неабходна вусна паведаміць супрацоўніку сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, нумар мабільнага тэлефона, а таксама ўнікальныя нумары транзакцый з сістэмы АРІП.

Браніраванне часу будзе лічыцца пацверджаным толькі пасля аплаты паслугі.

Кошт праходжання тэхагляду ў начны час складзе 170 рублёў.

Чытайце таксама:

Запусцілі новы бясплатны сэрвіс для продажу аўтамабіляў

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба

У «Белтэхаглядзе» расказалі, на што часцей за ўсё хварэюць электракары

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Каментары да артыкула