БЕЛ Ł РУС

Пуцін ацаніў сітуацыю з палівам у Расіі

22.07.2026 / 15:10

Nashaniva.com

Цяжкасці на расійскім паліўным рынку маюць часовы характар і не могуць паўплываць на агульную эканамічную сітуацыю. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін на нарадзе па эканамічных пытаннях, піша РБК.

Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

«Адзначу, што стан айчыннай эканомікі, галін эканомікі, яе ключавых галін, устойлівы, нават нягледзячы на знешнія спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў паліўна-энергетычным комплексе і некаторых іншых сектарах», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

4 ліпеня Пуцін падпісаў закон, які, сярод іншага, накіраваны на забеспячэнне ўнутранага рынку бензінам і дызельным палівам. Папраўкі дазваляюць змешваць прамагонны бензін з іншымі кампанентамі для атрымання высокаактанавога аўтамабільнага паліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула