БЕЛ Ł РУС

Памёр паэт Мікола Кандратаў

22.07.2026 / 13:34

Nashaniva.com

Яму было 69 гадоў.

Мікола Кандратаў нарадзіўся 20 мая 1957 года ў Замосці Талачынскага раёна.

Ён скончыў Мінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «матэматыка», год выкладаў у ПТВ аўтамабільнага транспарту з Вілейцы.

Служыў у войску. Пасля службы пераехаў у Мінск, працаваў праграмістам на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.

Вершы пачаў пісаць з 1994 г.

Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «Верасень», «Паміж», газеце «Літаратура і мастацтва» і іншых. Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі: «Возера Рудакова», «Вершы і зоркі», «Кроплі дажджу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула