БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксі сутыкнулася з аўтобусам

22.07.2026 / 08:33

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай на праспекце Жукава.

Фота: ДАІ

25‑гадовы кіроўца аўтамабіля таксі BYD, рухаючыся па праспекце Жукава, каля дома № 23 на вуліцы Прылуцкай, сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, які рухаўся ў тым жа кірунку, паведамляе ДАІ.

Кіроўцу і 34‑гадовага пасажыра аўтамабіля BYD даставілі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. Кіроўца і пасажыры аўтобуса ў медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.

Фота: ДАІ

Фота: ДАІ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула