БЕЛ Ł РУС

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

22.07.2026 / 07:47

Nashaniva.com

Нафтабазу гэтай ноччу атакавалі 16 беспілотнікаў.

У адміністрацыі Армавіра (Краснадарскі край) паведамілі, што горад перажыў адну з самых маштабных атак: нафтабазу ў Паўночнай прамысловай зоне атакавалі больш за 16 беспілотнікаў.

У выніку на тэрыторыі нафтабазы ўзнік пажар. Раніцай яго плошча дасягнула 800 квадратных метраў. На месцы працуюць больш за 40 супрацоўнікаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула