БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны ЗША Хэгсэт: Вайна з Іранам ужо абышлася Вашынгтону ў 37,5 млрд даляраў

22.07.2026 / 07:15

Nashaniva.com

Пасяджэнне некалькі разоў перапынялася з-за крыкаў пратэстоўцаў.

Піт Хегсэт. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт заявіў, што на дадзены момант вайна з Іранам абышлася Злучаным Штатам прыкладна ў 37,5 млрд даляраў — гэта амаль на 8 млрд больш, чым паводле апошніх ацэнак, апублікаваных у маі, піша Бі-бі-сі.

Выступаючы ўпершыню пасля аднаўлення ваенных дзеянняў паміж ЗША і Іранам перад Камітэтам Сената па асігнаваннях, Піт Хэгсэт заявіў, што ваенная падрыхтоўка будзе вымушана скараціцца, калі заканадаўцы не ўхваляць тэрміновае павелічэнне фінансавання.

Ён паведаміў, што просіць у Кангрэса выдзеліць яго ведамству 87 млрд даляраў, з якіх 67 млрд даляраў прызначаныя для аперацый на Блізкім Усходзе.

Пасяджэнне некалькі разоў перапынялася з-за крыкаў пратэстоўцаў. Некаторыя з іх скандавалі: «Спыніце бамбіць нашых дзяцей у Іране і Палесціне!»

Выступленне Хэгсэта перад камітэтам адбылося ў пераломны момант вайны — пасля таго як на Блізкім Усходзе загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў.

У красавіку Белы дом звярнуўся да Кангрэса з просьбай выдзеліць Пентагону 1,5 трлн даляраў на наступны фінансавы год, што прывяло б да павелічэння ваенных выдаткаў ЗША да рэкорднага ўзроўню за ўсю найноўшую гісторыю.

У панядзелак ЗША наносілі ўдары ўжо дзясяты дзень запар, а Іран адказаў уласнымі ўдарамі па ЗША і іх саюзніках на Блізкім Усходзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула