БЕЛ Ł РУС

У канцы жніўня выйдзе новы раман Альгерда Бахарэвіча

21.07.2026 / 15:28

Nashaniva.com

Кніга выйдзе ў выдавецтве «Янушкевіч».

Кніга з назвай «Падземныя пераходы» мае з’явіцца ў продажы 28 жніўня, але ўжо цяпер адкрытая папярэдняя замова на навінку, піша bellit.info.

«Як ніхто іншы, гэты пісьменнік сёння робіць беларускую літаратуру вялікай, а беларускую мову — распазнавальнай ва ўсім свеце. «Падземныя пераходы» — гэта глыток свежага паветра, дзёрзкі погляд на рэчаіснасць, які спадабаецца далёка не ўсім. Але Альгерд у сваёй сутнасці такі пісьменнік — не хоча падабацца, проста гне сваю лінію», — пракаментавалі навіну ў сацсетках выдавецтва «Янушкевіч».

Рэдактарам рамана выступіў перакладчык Сяргей Шупа, што стала ўжо традыцыяй для Альгерда Бахарэвіча. Вокладку аформіў мастак Сяргей Шабохін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула