БЕЛ Ł РУС

У Беларусь зноў будуць лётаць самалёты з Ірана

21.07.2026 / 14:47

Nashaniva.com

Усе перашкоды ліквідаваны, і Мінск ужо выдаў неабходныя дазволы.

Ужо ў найбліжэйшы час у сталіцу Беларусі зноў пачнуць выконвацца рэйсы з Ірана, паведамляе Times.by са спасылкай на іранскае агенцтва IRNA.

Прамое авіязлучэнне паміж Мінскам і Тэгеранам плануюць аднавіць у найбліжэйшы час. Такое рашэнне было прынята пасля сустрэчы пасла Беларусі Дзмітрыя Кальцова ў Іране з прадстаўнікамі ўрада і бізнэсу гэтай краіны.

Адзначаецца, што Мінск выдаў усе неабходныя дазволы на адкрыццё прамога рэйса па гэтым маршруце. Акрамя таго, пасол запрасіў іранскіх тураператараў на будучыя турыстычныя выставы ў Мінску.

Дакладныя тэрміны запуску палётаў пакуль не называюцца, аднак вядома, што рэйсы будзе выконваць авіякампанія Mahan Air.

Цяпер дабрацца да Ірана можна толькі з перасадкамі. Дарэчы, для грамадзян Беларусі ў Іране дзейнічае бязвізавы рэжым уезду: знаходзіцца ў краіне можна да 15 дзён, але не часцей за адзін раз на шэсць месяцаў. Для грамадзян Ірана для ўезду ў Беларусь віза па-ранейшаму неабходная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула