БЕЛ Ł РУС

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ

21.07.2026 / 09:01

Nashaniva.com

«Палітыкі прыходзяць і сыходзяць, а каты застаюцца», — напісаў Лары ў сваім твітары. Галоўны мышалоў брытанскага каралеўства перажыў ужо шэсць прэм'ераў, Бёрнэм — сёмы кіраўнік урада.

Фота: Kirsty Wigglesworth / AP

Афіцыйны кот рэзідэнцыі прэм'ераў Брытаніі на Даўнінг-стрыт, 10 Лары ў панядзелак, 20 ліпеня, сустрэў свайго сёмага прэм'ер-міністра з таго часу, як 15 гадоў таму пасяліўся ў рэзідэнцыі кіраўніка ўрада Вялікабрытаніі.

«Палітыкі прыходзяць і сыходзяць, а каты застаюцца», — такі допіс з'явіўся ў акаўнце Лары ў сацыяльнай сетцы X, пакуль ён чакаў прыбыцця новага прэм'ер-міністра Эндзі Бёрнэма.

З панядзелка Эндзі Бёрнэм змяніў Кіра Стармера на пасадзе прэм'ер-міністра.

Чакаючы новага гаспадара рэзідэнцыі, Лары паведаміў у X, што любіць снедаць а 9:00, ладзіць позні сняданак (бранч) а 10:30 і абедаць апоўдні, а ў перапынках частавацца рознымі прысмакамі.

"Larry likes his breakfast at 9, brunch at 1030 and lunch at noon with plenty of snacks in between. The rest of the job is a doddle" pic.twitter.com/EBWgLxdlr1

— Larry the Cat (@Number10cat) July 20, 2026

Лары з'явіўся на Даўнінг-стрыт, 10 (рэзідэнцыя прэм'ера Брытаніі) у студзені 2011 года і быў паказаны па тэлебачанні. Пасля прэзентацыі на афіцыйным брыфінгу з 16 лютага 2011 года Лары заняў пасаду Галоўны мышалоў Рэзідэнцыі ўрада Вялікабрытаніі (Mouser to the Cabinet Office). Першую мыш на Даўнінг-стрыт Лары злавіў 22 красавіка.

Фота: Ben Montgomery / Getty Images

Лары звычайна з важным відам сустракае наведнікаў Даўнінг-стрыт, часта ігнаруе важных гасцей, і пачухаць яго — яшчэ той квэст.

Яго папярэдніцай на гэтай пасадзе была котка Сібіл, але яна памерла яшчэ ў 2009 годзе. 

Лары перажыў шэсць прэм'ераў: Дэвіда Кэмерана, Тэрэзу Мэй, Борыса Джонсана, Ліз Трас, Рышы Сунака, Кіра Стармера. Самым доўгапрацяглым было прэм'ерства Дэвіда Кэмерана — шэсць гадоў і два месяцы, Ліз Трас Лары, можа, і не запомніў — 50 дзён прэм'ерства.

У Бёрнэмаў, дарэчы, ёсць сабака. І гэта праблема. Бёрнэмаў, не Лары.

Чытайце таксама:

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ

Эндзі Бёрнэм афіцыйна стаў прэм'ерам Брытаніі

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны

Каментары да артыкула