БЕЛ Ł РУС

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны

20.07.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Новапрызначаны прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бёрнэм у сваёй першай прамове заявіў пра намер неадкладна пагаварыць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і яшчэ раз пацвердзіць сваю падтрымку Украіны, паведамляе Sky News.

Фота: AP Photo / Jon Super

«Пазней сёння я вельмі дакладна дам зразумець прэзідэнту Зяленскаму, што, як вы ведаеце, нічога не змянілася. Я буду падтрымліваць яго на 100%, гэтак сама як гэта рабіў Кір Стармер», — заявіў Бэрнэм.

Новы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі паведаміў журналістам, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стануць яго «першымі суразмоўцамі» сёння.

Бёрнэм адзначыў, што на працягу апошніх некалькіх гадоў, займаючы пасаду мэра Вялікага Манчэстэра, ён супрацоўнічаў з украінскімі мэрамі.

«Я выкарыстоўваю ўвесь гэты вопыт у сваёй новай ролі, і прэзідэнт Зяленскі не будзе мець ніякіх сумневаў у тым, што падтрымка Вялікабрытаніі з’яўляецца непахіснай, рашучай, што яна заўсёды будзе побач з ім, і я асабіста таксама буду побач з ім», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Эндзі Бёрнэм афіцыйна стаў прэм'ерам Брытаніі

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Хто такі Эндзі Бёрнэм, якога бачаць на пасадзе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі

Каментары да артыкула