БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм

20.07.2026 / 15:04

Nashaniva.com

У адной з мінскіх крам заўважылі чырвоныя парэчкі па 18,99 рубля. Праўда, гаворка ідзе не пра кілаграм, а пра невялікую ўпакоўку вагой 125 грамаў.

Калі пералічыць на кілаграм, цана атрымліваецца яшчэ больш уражальнай — 151,92 рубля. 

Магчыма, справа ў паходжанні: на ўпакоўцы пазначана, што парэчкі вырасцілі ў Нідэрландах, піша Onliner.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула