БЕЛ Ł РУС

Эндзі Бёрнэм афіцыйна стаў прэм'ерам Брытаніі

20.07.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Сёння ён сустрэўся з каралём Карлам ІІІ.

Фота: Aaron Chown / AP

Эндзі Бёрнэм прыбыў да Букінгемскага палаца ў картэжы з трох аўтамабіляў, піша Бі-бі-сі.

Букінгемскі палац апублікаваў поўную заяву, якая пацвярджае прызначэнне Эндзі Бёрнэма прэм'ер-міністрам.

«Яго Вялікасць прыняў на аўдыенцыі Высокашаноўнага Эндру Бёрнэма, члена парламента, і даручыў яму сфарміраваць новы ўрад. Высокашаноўны Эндру Бёрнэм прыняў прапанову Караля і пасля цырымоніі прызначэння на пасаду прэм'ер-міністра і першага лорда Казначэйства прынёс традыцыйную прысягу вернасці».

Бёрнэм зменіць на пасадзе прэм'ера свайго калегу па Лейбарысцкай партыі Кіра Стармера.

Бёрнэм — 59‑ы прэм'ер у гісторыі Брытаніі пачынаючы з 1721 года. З іншага боку гэта толькі 10‑ы ўрад лейбарыстаў у гісторыі.

Бёрнэм з 2017 года быў мэрам Вялікага Манчэстэра.

Чытайце таксама:

Хто такі Эндзі Бёрнэм, якога бачаць на пасадзе прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі

Каментары да артыкула