БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых

19.07.2026 / 22:33

Nashaniva.com

Намеснік начальніка ўпраўлення вайсковай адукацыі Узброеных сіл Беларусі Андрэй Паўлюшчык кажа, што сёлета прахадны бал на вайсковыя спецыяльнасці — 200‑240 (за тры іспыты і атэстат).

Скрыншот СТБ

«Прыходзяць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых, — сцвярджае Паўлюшчык у эфіры СТБ. — Думаю, прахадныя балы ў вайсковыя навучальныя ўстановы ў гэтым годзе, як і ў мінулым, зноў здзівяць і стануць большымі, чым летась».

«У нас навучанне ў сістэме вайсковай адукацыі арганізавана для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў. Гэта Вайсковая акадэмія, вайсковыя факультэты і Вайскова-медыцынскі інстытут. А вайсковыя кафедры — гэта тыя падраздзяленні сістэмы вайсковай адукацыі, якія рыхтуюць афіцэраў запасу», — патлумачыў Паўлюшчык.

Ён расказаў пра змены ў праграмах. «Адное з новаўвядзенняў, якое ў гэтым годзе будзе ўведзена ў сістэму падрыхтоўкі, — увядзенне заняткаў фізічнай культуры на вайсковых кафедрах. У тым ліку пасля навучання на вайсковай кафедры студэнты будуць здаваць пэўныя нарматывы, кантрольныя заняткі выконваць, пасля чаго будуць атэстоўвацца ў афіцэрскі склад».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула