БЕЛ Ł РУС

Nissan перакуліўся недалёка ад Слуцка. Пасажыр загінуў

19.07.2026 / 19:17

Nashaniva.com

57‑гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем і вылецеў на абочыну.

Фота тут і далей: ДАІ Мінскай вобласці

Аварыя здарылася 19 ліпеня каля 16:45 на 343 км аўтамабільнай дарогі Р-43 «Мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы» ў Слуцкім раёне. 57‑гадовы кіроўца Nissan ехаў у бок Бабруйска, не справіўся з кіраваннем, вылецеў на ўзбочыну і перакуліўся.

У выніку 41‑гадовы пасажыр ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Кіроўцу завезлі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула