БЕЛ Ł РУС

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ

19.07.2026 / 13:59

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны заявіла, што яе марскі дрон «Мамай» атакаваў расійскі нафтавы танкер Avero непадалёк ад Новарасійска, і апублікавала відэа.

Паводле звестак спецслужбы, гэта судна знаходзіцца пад санкцыямі Украіны і выкарыстоўвалася для транспартавання расійскай нафты ў Кітай і Індыю ў перыяд дзеяння эмбарга.

У СБУ адзначылі, што гэта ўжо чацвёрты расійскі ценявы танкер, які яны паразілі за апошнія 10 дзён. 

Усе гэтыя судны адносяцца да класа Suezmax — вялікіх марскіх танкераў, якія выкарыстоўваюцца для транспартавання значных аб'ёмаў нафты і нафтапрадуктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула