БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне кіроўца Mercedes урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі і загінуў

19.07.2026 / 11:54

Nashaniva.com

Раніцай 19 ліпеня ў вёсцы Чучаны Мінскага раёна здарылася жорсткае ДТЗ. Загінуў 38‑гадовы мужчына.

Паводле ДАІ, каля 06:40 на вуліцы Цэнтральнай 38‑гадовы мужчына за рулём аўтамабіля Mercedes-Benz урэзаўся ў два прыпаркаваныя аўтамабілі — Citroen і Ford Transit.

У выніку моцнага ўдару кіроўца Mercedes-Benz атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і памёр яшчэ да прыезду медыкаў. Іншыя абставіны трагедыі пакуль не вядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула