БЕЛ Ł РУС

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў

19.07.2026 / 02:02

Міраслаў Яноўскі

Англія вяла пасля першага тайма 4:0, але Францыя не здалася.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Англія без Кейна і Белінгема ў старце забіла чатыры галы ў першым тайме. Дубль у Сака, таксама вызначыліся Райс і Конса.

Здавалася, усё, Францыя размазаная — 0:4, але французы выйшлі моцна сканцэнтраванымі і змаглі за 20 хвілін адквітаць тры мячы. Двойчы вызначыўся Мбапэ, гол у Баркаля. 

А потым у канцы другога тайма Сака з пенальці аформіў хет-трык.

Канец? Не! Францыя забіла адзін мяч (Дэмбеле) — 5:4.

Усё? Не! На апошняй хвіліне Белінгем, што выйшаў на замену, ставіць кропку 6:4.

Англія заняла трэцяе месца.

А Мбапэ, зрабіўшы дубль, стаў найлепшым бамбардзірам гэтага чэмпіянату свету: у яго 10 галоў, а таксама найлепшым у гісторыі чэмпіянатаў свету, усяго ў яго 22 галы. 

Ён абагнаў Ліянеля Месі, у яго восем мячоў на гэтым мундыялі і 21 з улікам усіх чэмпіянатаў.

Але Месі згуляе ў нядзелю ў фінале супраць Іспаніі

Такім чынам: нядзеля, фінал Іспанія — Аргенціна (22:00)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула