БЕЛ Ł РУС

У Германіі беларус перакуліўся на фуры са свінымі кумпякамі

18.07.2026 / 17:01

Nashaniva.com

На тэрыторыі нямецкай грамады Бад-Брукенаў у федэральнай зямлі Баварыя перакуліўся грузавік са свінінай, якім кіраваў 46‑гадовы беларус. Пра гэта са спасылкай на мясцовую паліцыю піша выданне «Беларусь и мир».

Фота: добраахвотная пажарная дружына грамады Бад-Брукенаў

Аварыя здарылася ў суботу 4 ліпеня каля 13:15 на трасе B286. Аўтапоезд перавозіў у прычэпе-рэфрыжэратары каля 21 тоны свіных кумпякоў. Як мяркуецца, з-за неадпаведнай для гэтага ўчастка дарогі хуткасці транспартны сродак перакуліўся на сустрэчную паласу.

Кіроўца атрымаў нязначныя траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу для амбулаторнага лячэння. Матэрыяльная шкода ацэньваецца прыкладна на 80 тысяч еўра.

Мяса з прычэпа давялося перагружаць уручную. Таксама з-за разліву тэхнічных вадкасцяў спатрэбілася апрацоўваць дарожнае палатно і ўзбочыну. Работы на месцы здарэння працягваліся ўсю ноч, таму рух аднавіўся толькі каля 3:30 раніцы.

Фота: добраахвотная пажарная дружына грамады Бад-Брукенаў

Фота: добраахвотная пажарная дружына грамады Бад-Брукенаў

Фота: добраахвотная пажарная дружына грамады Бад-Брукенаў

Фота: добраахвотная пажарная дружына грамады Бад-Брукенаў

Фота: добраахвотная пажарная дружына грамады Бад-Брукенаў

Фота: добраахвотная пажарная дружына грамады Бад-Брукенаў

Чытайце таксама:

У Германіі затрымалі беларускага дальнабойшчыка, які ехаў з 3,24 праміле

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

У Іспаніі затрымалі кіроўцу-беларуса. Дапушчальная норма алкаголю была ніжэйшая ў сем разоў

Каментары да артыкула