БЕЛ Ł РУС

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА

18.07.2026 / 16:12

Nashaniva.com

На Лясных могілках у Мінскім раёне наведвальнікі заўважылі вялікую чараду буслоў. Больш за трыццаць птушак сабраліся на асфальце і газонах каля паркоўкі. Відэа з незвычайнай карцінай з'явілася ў сацыяльных сетках і хутка прыцягнула ўвагу карыстальнікаў, піша Blizko.by.

Аўтар публікацыі жартам задаўся пытаннем, чаму буслы выбралі менавіта гэтае месца для сустрэчы. У каментарыях карыстальнікі таксама жартавалі, выказваючы самыя розныя версіі — ад «сімпозіума» і «турыстычнага злёту» да падрыхтоўкі да адлёту ў вырай.

Посмотреть в Threads

Арнітолагі адзначаюць, што падобныя зборы буслоў — звычайная з'ява ў сярэдзіне і канцы лета. Пасля заканчэння перыяду гнездавання маладыя і дарослыя птушкі аб'ядноўваюцца ў вялікія чароды перад восеньскай міграцыяй. Яны могуць збірацца на адкрытых пляцоўках, палях, лугах і іншых прасторных тэрыторыях, дзе адпачываюць і кормяцца перад доўгім пералётам.

Таму незвычайная сустрэча буслоў на Лясных могілках, хутчэй за ўсё, звязана менавіта з іх натуральнымі паводзінамі напярэдадні сезоннага адлёту.

Чытайце таксама:

Усё больш еўрапейскіх белых буслоў харчуюцца на сметніках. Навукоўцы занепакоеныя

95‑гадовая беларуска стала зоркай сацсетак дзякуючы буслу

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці

Каментары да артыкула