БЕЛ Ł РУС

Названыя спецыяльнасці, куды паступалі з 390 баламі 

18.07.2026 / 10:54

Nashaniva.com

ВНУ 17 ліпеня завяршылі прыём дакументаў на бюджэтныя месцы. Мінадукацыі назвала спецыяльнасці з самым высокім конкурсам.

Фота: Onliner.by

Высокія конкурсы (больш за 5 чалавек на месца) адзначаныя па спецыяльнасцях «Графічны дызайн і мультымедыйны дызайн», «Прыкладная фізіка», «Правазнаўства» і іншых. Мінадукацыі не расказвае, які тут быў конкурс.

Па шэрагу спецыяльнасцей абітурыенты падалі дакументы з агульнай сумай балаў больш за 390: «Праграмная інжынерыя», «Міжнародная эканоміка і гандаль», «Міжнародныя адносіны», «Эканамічная інфарматыка», «Прыкладная фізіка».

Чытайце таксама:

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі

Каментары да артыкула