БЕЛ Ł РУС

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў

18.07.2026 / 07:06

Nashaniva.com

Яшчэ 24 чалавекі атрымалі раненні.

Пажар у Тамбоўскай вобласці, ілюстрацыйнае фота

У ноч на 18 ліпеня ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па лагістычным цэнтры-складзе Wildberries у горадзе Катоўску Тамбоўскай вобласці. У выніку загінулі сямёра супрацоўнікаў начной змены, паведаміў губернатар рэгіёна Яўген Первышоў.

Паводле папярэдніх звестак, яшчэ 24 чалавекі атрымалі раненні, піша Бі-бі-сі.

Адкрытае гарэнне на тэрыторыі склада Wildberries ліквідаванае, аднак тушэнне пажару працягваецца, заявіў Первышоў.

Украінскія вайскоўцы пакуль не каментавалі ўдар па Катоўску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула