БЕЛ Ł РУС

Пачынаецца візіт у Мінск кіраўніка МЗС Расіі

21.06.2010 / 10:20

Сёння пачынаецца двухдзённы рабочы візіт у Беларусь міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова.

Паводле інфармацыі прэс‑службы беларускага МЗС, праграмай візіту прадугледжана сустрэча Лаўрова з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргеем Мартынавым. «Плануецца абмеркаваць шырокае кола пытанняў беларуска‑расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў межах міжнародных арганізацый, абмяняцца думкамі па міжнародным парадку дня, які ўяўляе ўзаемную цікавасць», — паведамляе прэс‑служба.

Бакі маюць намер таксама абмеркаваць пытанні правядзення сёлета ў Мінску сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.

Варта зазначыць, што 21 чэрвеня закончыўся тэрмін пяцідзённага ультыматуму, вылучанага «Газпромам» Беларусі ў сувязі з запазычанасцю за пастаўкі газу. Сёння раніцай Дзмітрый Мядзведзеў даручыў «Газпрому» пачаць абмежаванне паставак газу ў Беларусь, працягваючы пры гэтым кансультацыі з Мінскам па ўрэгуляванні доўгу ў 192 млн. даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула