У Петрыкаве медыкі суткі ратавалі пацыента, які піў дзве пляшкі гарэлкі і трапіў у алкагольную кому
Выпадак адбыўся ў сярэдзіне красавіка.
Ілюстрацыйнае фота Lookby.media
33‑гадовы мужчына выпіў дзве бутэлькі гарэлкі, страціў прытомнасць і трапіў у кому. Блізкія выклікалі хуткую дапамогу, мужчыну шпіталізавалі. Медыкі амаль суткі змагаліся за яго жыццё, і з часам стан пацыента пачаў паляпшацца.
Паводле заключэння эксперта, мужчыны было выяўлена вострае атручэнне этылавым спіртам. На момант паступлення ў медыцынскую ўстанову канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві мужчыны складала 4,41‰.
Цяжкай ступенню вострай інтаксікацыі, выкліканай ужываннем алкаголю, лічыцца канцэнтрацыя спірту ў крыві звыш 3‰, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.