БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўжо +30°С

17.07.2026 / 14:48

Nashaniva.com

Столькі ў 14:30 зафіксавалі ў Брэсце. У Маларыце +29,9°С.

У Кобрыне + 29,2°С, Высокім — +29,0°С, Івацэвічах + 27,7°С, Пржанах + 27,5°С. У Мінску + 24,2°С, а ў Мсціславе — +21,9°С.

На суботу ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі на захадзе краіны і залеваў.

Нагадаем, што рэкорд спёкі за 145 гадоў назірання быў усталяваны 29 чэрвеня ў Пінску, калі было +40,4°С.

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены 8 жніўня 2010 года ў Гомелі, калі тэмпература дасягнула +38,9°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула