БЕЛ Ł РУС

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі

17.07.2026 / 14:07

Nashaniva.com

Былога заснавальніка баранавіцкай газеты судзілі па чатырох палітычных крыміналках.

У міліцэйскім «спісе экстрэмістаў» з’явілася імя актывіста Анатоля Вайцяхоўскага, які ў пачатку года вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам адздымаўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усера Вайцяхоўскі напісаў у камісію па вяртанні. Проста на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрв’ю БТ.

Чытайце таксама: Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»

Як аказалася, Вайцяхоўскага ўсё ж асудзілі — адразу па чатырох палітычных артыкулах:

Мінімум, які ён мог атрымаць па гэтых артыкулах — чатыры гады калоніі. Аднак Вайцяхоўскаму далі хатнюю хімію.

Тым не менш ён застаецца «экстрэмістам» з усімі абмежаваннямі, якія вынікаюць з гэтага статусу.

Да паслявыбарчых пратэстаў 2020 года Вайцяхоўскі з сям’ёй жыў у Баранавічах, пэўны час працаваў на раённым вузле электрасувязі. У сярэдзіне 1990‑х Вайцяхоўскі стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Пазней яна перафарматавалася ў чыста рэкламную. У пачатку 2000‑х Вайцяхоўскі сышоў з журналістыкі, стаў прадпрымальнікам. Ён займаўся медыцынай і таварамі для здароўя.

У 2023 годзе Вайцяхоўскага затрымаў ГУБАЗіК — за тое, што Анатоль пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў, але калі яго выпусцілі, ён аператыўна эвакуяваўся за мяжу пры дапамозе «Байсола».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула