Праз тыдзень у Ракуцёўшчыне пройдзе традыцыйнае свята паэзіі
У 1911 годзе ў Ракуцёўшчыне, што на Маладзечаншчыне, правёў лета паэт Максім Багдановіч.
25 ліпеня (субота) з 16:00 да 20:00 у філіяле «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».
У 1911 годзе ў Ракуцёўшчыне, што на Маладзечаншчыне, правёў лета паэт Максім Багдановіч.
У праграме свята:
— музычная праграма з удзелам ансамбляў «Асалода», «Беразіначка», «Жывіца»;
— прэзентацыя зборніка «Сінякрылы матылёк»;
— выступленні пісьменнікаў;
— модны паказ ад Нацыянальнай школы прыгажосці і беларускіх дызайнераў адзення;
— продаж кніг ад «Акадэмкнігі» і вырабаў народных майстроў;
— экскурсіі і квэсты па тэрыторыі фальварка;
— паказ музейнай батлейкі паводле твораў Пятра Васючэнкі;
— разыгранка «Шчаслівая торба»;
— арт-пляцоўка «Палетак»;
— забаўляльныя праграмы «Кветкавыя гаданні» і кветкавы квіз «Вянок»;
— інтэрактыўная пляцоўка Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея «Гроднаполія».
Даведкі: +375 (17) 355-22-95.