Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў
Сярэдні заробак чыстымі пры гэтым амаль 2600 рублёў, але медыянны — нашмат меншы.
Медыянны заробак у Беларусі за май склаў 2 314,9 рубля, паведаміў Белстат.
Калі ж браць чыстымі (то-бок пасля выплаты падаткаў), то гэта будзе 1990,8 рубля.
Калі ж браць па сярэднім курсе даляра за май, то атрымаецца $833 бруднымі і $717 чыстымі.
У маі сярэдні заробак бруднымі ў Беларусі быў 3003,5 рубля, чыстымі — 2583 рублі, або $1081 бруднымі і $930 чыстымі адпаведна.
Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заработныя платы на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымлівае больш за медыяну, а другая палова — менш за гэта значэнне. Ён адлюстроўвае сітуацыю з заробкамі дакладней, чым паказчык сярэдняга заробку. Памер медыяннага заробку называюць два разы на год: за май і лістапад.