БЕЛ Ł РУС

Трамп абвінаваціў Кітай ва ўзломе выбараў

17.07.2026 / 07:23

Nashaniva.com

«Урад Кітая хацеў, каб я прайграў выбары 2020 года, бо я ўвёў супраць іх мытныя тарыфы», — сцвярджае прэзідэнт ЗША.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Кітай атрымаў несанкцыянаваны доступ да даных 220 мільёнаў выбаршчыкаў, заявіў прэзідэнт Дональд Трамп у звароце да нацыі.

«Даныя дзясяткаў мільёнаў выбаршчыкаў у 18 штатах былі набытыя, скрадзеныя або выкрадзеныя Кітаем у выніку хакерскіх атак», — сказаў Трамп. Яны ўключаюць імёны, адрасы, нумары тэлефонаў, партыйную прыналежнасць і іншую канфідэнцыйную інфармацыю, неабходную для рэгістрацыі на выбарах.

У 2018 годзе Кітай распачаў крокі, каб паўплываць на вынікі прамежкавых выбараў у ЗША, а пазней — на прэзідэнцкія выбары 2020 года.

«Урад Кітая хацеў, каб я прайграў выбары 2020 года, бо я ўвёў супраць іх мытныя тарыфы», — сцвярджае Трамп.

Амерыканскі лідар абвінаваціў спецслужбы ва ўтойванні гэтай інфармацыі. Ён запатрабаваў ад нацыянальнай разведкі, Міністэрства юстыцыі, ФБР і ЦРУ расследаваць, «як і чаму была схаваная такая важная інфармацыя», звольніць асоб, датычных да яе ўтойвання, і распачаць супраць іх крымінальныя справы, калі для гэтага ёсць падставы.

У пасольстве Кітая ў Вашынгтоне заявілі, што Пекін «ніколі не ўмешваўся і не будзе ўмешвацца ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША», паведамляе Reuters.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула