БЕЛ Ł РУС

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

19.07.2026 / 08:00

Nashaniva.com

Сям'я прасіла не караць жанчыну.

Перакуленая «Мазда».

У Бранскай вобласці Расіі месяц таму 4 чэрвеня 2026 года разглядалі справу аб ДТЗ, у якім загінуў 73‑гадовы мясцовы жыхар.

За рулём была ягоная дачка — 32‑гадовая Іваніцкая. Яна грамадзянка Расіі з дазволам на жыхарства ў Беларусі, працуе аперацыйнай медсястрой у Гомельскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры.

Здарэнне адбылося ў снежні 2025 года. «Мазда» праязджала каля расійскага горада Злынка, калі машыну занесла. Аўтамабіль з'ехаў у прыдарожны роў і перакуліўся.

У выніку аварыі бацька кіроўцы атрымаў цяжкую траўму хрыбта, ускладненую пазней пнеўманіяй і поліарганнай недастатковасцю, ад якой праз некалькі дзён ён памёр у бальніцы.

Суд прызнаў Іваніцкую вінаватай у парушэнні правіл дарожнага руху, што па неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека. Пацярпелыя — маці жанчыны (жонка загінулага) і яе сястра — прасілі спыніць справу ў сувязі з прымірэннем бакоў, аднак ім у гэтым адмовілі. Праўда, канчатковае рашэнне на сайце суда не апублікаванае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула