БЕЛ Ł РУС

Памятаеце харызматычнага і жартаўлівага кіраўніка Мікалаеўскай вобласці? Ён можа стаць міністрам у новым урадзе Украіны

16.07.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Віталь Кім стане міністрам па справах ветэранаў.

У Вярхоўную Раду Украіны паступіла прадстаўленне аб прызначэнні новага складу ўрада, які ўзначаліць Сяргей Карэцкі. Парламент павінен зацвердзіць яго шляхам галасавання. Частка міністраў захавала сваё пасады, частка перайшла на новыя, з'явіліся і новыя асобы, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.

Так прэм'ер Украіны ў 2020‑2025 гадах Дзяніс Шмыгаль зойме пасаду першага віцэ-прэм'ер-міністра, міністра энергетыкі. А вось Віталь Кім прапанаваны на пасаду міністра па справах ветэранаў.

Ураджэнец Мікалаева Віталь Кім з лістапада 2020 года ўзначальвае Мікалаеўскую абласную ваенную адмінімстрацыю.

Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ён запомніўся ледзяным спакоем і стрыманым пачуццём гумару, калі каментаваў расійскія абстрэлы вобласці.

З пачатку вайны ён стаў адным з самых вядомых украінцаў. У сябе ў телеграм-канале ён з пазітывам расказваў пра тое, што цяпер адбывалася ў рэгіёне, а яго фраза: «Доброго вечора, ми з України» стала мемам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула