БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў новую пасаду былому міністру абароны, але той адмовіўся

16.07.2026 / 13:43

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны прапанаваў Міхаілу Фёдараву стаць сваім дарадцам. Пра гэта апошні заявіў сёння падчас брыфінгу, піша РБК-Украіна.

Фота: facebook.com mykhailofedorov.com.ua

«Зяленскі прапаноўваў мне застацца яго дарадцам, але я адмовіўся», — сказаў Фёдараў.

Сёння Міхаіл Фёдараў правёў брыфінг для СМІ, на якім расказаў пра сваю працу на пасадзе міністра абароны і планы ведамства. Таксама ён пракаментаваў чуткі пра сваё адхіленне ад пасады, з-за якіх сёння ва Украіне адбыліся шматлікія мітынгі.

Паводле яго слоў, ён ужо правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам, а пазней на сёння ў яго запланаваная яшчэ адна сустрэча з Уладзімірам Зяленскім.

«Людзі выйшлі не за Фёдарава, а за сябе. Зараз гаворка не пра мяне. Гаворка ідзе пра корань праблемы, якую трэба вырашыць. У такой канструкцыі перамагчы немагчыма», — пракаментаваў ён сённяшнія пратэсты ў краіне, калі людзі ў розных гарадах выйшлі ў яго падтрымку.

Пасля адстаўкі Фёдарава з пасады аб звальненні таксама заявіў намеснік камандуючага Паветранымі сіламі Украіны Павел Елізараў. Ён назваў рашэнне аб адхіленні Фёдарава «абсалютным злом» для краіны.

У Еўрапейскім саюзе таксама запатрабавалі ад Зяленскага тлумачэнняў наконт адстаўкі Фёдарава. У прыватнасці, еўракамісар па пытаннях абароны Андрус Кубілюс заявіў, што Фёдараў адпавядае гэтай пасадзе.

Чытайце таксама:

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны

Каментары да артыкула