БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін

16.07.2026 / 11:35

Nashaniva.com

Прычынай таму ён назваў украінскія дроны з штучным інтэлектам.

Скрыншот відэа

Кіраўнік ЦРУ Джон Рэткліф заявіў, што расійскія салдаты жывуць на полі бою ў сярэднім усяго 20‑30 хвілін з-за ўкраінскіх ударных беспілотнікаў з штучным інтэлектам.

«Нашы разведданыя супадаюць з некаторымі паведамленнямі з адкрытых крыніц, якія вы, магчыма, бачылі ва Украіне: сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца проста цяпер, пасля прыбыцця на поле бою ва Украіне, ацэньваецца ў межах ад 20 да 30 хвілін», — заявіў Рэткліф Саміце па пытаннях абароны і інавацый у Пенсільваніі, цытуе яго Bloomberg.

Кіраўнік ЦРУ патлумачыў гэта тым, што беспілотнікі з элементамі штучнага інтэлекту ператварыліся ў высокаспецыялізаваныя, танныя і надзвычай эфектыўныя сродкі паражэння.

Раней такая інфармацыя з'яўлялася ў ананімным рускамоўным тэлеграм-канале са спасылкай на даследаванні, якія не называліся. Некаторыя эксперты паставілі яе пад сумнеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула