БЕЛ Ł РУС

Грэцыя заблакавала 21‑ы пакет санкцый ЕС

16.07.2026 / 08:48

Nashaniva.com

Падчас сустрэчы паслоў краін ЕС прадстаўнік Грэцыі выступіў супраць забароны на транспартаванне расійскага звадкаванага прыроднага газу ў трэція краіны, піша FT.

Фота: AP

Такім чынам Грэцыя спрабуе абараніць суднаходную кампанію Dynagas. Паводле прадстаўніка Афін, забарона на транзіт расійскага СПГ фактычна «знішчыць» кампанію.

Пярэчанні Грэцыі ўжо на тыдзень затрымалі прыняцце новага пакета санкцый, бо для яго ўхвалення неабходная падтрымка ўсіх дзяржаў — членаў ЕС.

Кампанія Dynagas (належыць грэцкаму мільярдэру Георгіасу Пракопіу) эксплуатуе 27 газавозаў, у тым ліку пабудаваных з улікам патрабаванняў бяспекі для працы ў ледзяных арктычных водах паблізу завода «Ямал СПГ». З пачатку 2025 года кампанія перавезла больш за 10 мільёнаў тон расійскага СПГ на 11 суднах, здзейсніўшы за гэты час 144 рэйсы, піша «Медуза»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула