БЕЛ Ł РУС

«Белавія» неўзабаве зноў паляціць на Пхукет

15.07.2026 / 21:42

Nashaniva.com

Авіякампанія Belavia аднаўляе рэйсы з Мінска на тайландскі востраў Пхукет. Першыя пералёты па гэтым маршруце запланаваныя на 21 і 23 кастрычніка, а зваротныя рэйсы з Пхукета пачнуцца 30 кастрычніка.

Пхукет. Фота: Wikimedia Commons

З 29 кастрычніка рэйсы будуць выконвацца на рэгулярнай аснове два разы на тыдзень. Вылеты з Мінска прадугледжаныя па чацвяргах і нядзелях, а з Пхукета — па пятніцах і панядзелках.

Кошт квітка ў адзін бок пачынаецца ад 1731 рубля, а пералёт туды і назад — ад 3057 рублёў.

Упершыню Belavia адкрыла рэйсы на Пхукет у студзені гэтага года, аднак яны выконваліся прыкладна раз на дзесяць-адзінаццаць дзён. У канцы вясны палёты ў Тайланд, а таксама ў Дананг (В'етнам), былі прыпыненыя праз рэзкі рост кошту авіяцыйнага паліва і яго дэфіцыт на асобных маршрутах.

У кампаніі адзначаюць, што сітуацыя з забеспячэннем палівам паступова паляпшаецца, таму ў зімовым раскладзе зноў з'явяцца рэйсы ў Тайланд. Акрамя Пхукета, з 25 кастрычніка Belavia плануе аднавіць рэгулярныя палёты з Мінска ў Бангкок.

Чытайце таксама:

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі

«Белавія» запусціла адзіныя квіткі з «Аэрафлотам»

«Белавія» паведаміла пра аднаўленне рэйсаў на Фукуок

Каментары да артыкула