У Жлобінскім раёне машына ператварылася ў кучу металалома, кіроўца не выжыў
14 ліпеня каля 19:05 у гарадскім пасёлку Стрэшын Жлобінскага раёна адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам.
49‑гадовы кіроўца аўтамабіля Nissan рухаўся па вуліцы Прабойнай. На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся.
У выніку атрыманых траўмаў кіроўца загінуў на месцы здарэння.