БЕЛ Ł РУС

Беларускія санаторыі ўраўнавалі цэны на паслугі для беларусаў і расіян

14.07.2026 / 19:02

Nashaniva.com

У беларускіх санаторыях цэны на пуцёўкі для грамадзян Беларусі і Расіі сталі аднолькавымі. Цяпер няма падзелу на так званыя «ўнутраныя» і «экспартныя» тарыфы, паведамляе тэлеканал «Першы інфармацыйны». 

Санаторый «Радон» у Гродзенскай вобласці

Аднолькавымі сталі таксама цэны на санаторныя паслугі і працэдуры. На сайтах многіх устаноў яны адразу пазначаюцца ў беларускіх і расійскіх рублях.

Паводле інфармацыі санаторыяў, колькасць расійскіх адпачывальнікаў значна вырасла. У некаторых установах яны складаюць каля 60—75% усіх гасцей. Браніраваць месцы на папулярныя даты часта даводзіцца за некалькі месяцаў наперад.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам прадаюць закінуты санаторый, які так і не дабудавалі

У Ружанскім палацы ўладкуюць гатэль

«У нас усё спакойна». Беларускі санаторый у Крыме не папярэджвае гасцей пра небяспеку

Каментары да артыкула