БЕЛ Ł РУС

У Мінску хутка адкрыецца 30‑ты рэстаран Mak.by. У гэтым раёне яго яшчэ не было

14.07.2026 / 16:33

Nashaniva.com

На скрыжаванні вуліц Алеся Дудара, Янкі Лучыны і Ігуменскага тракту пачалася будоўля: да канца года тут з'явіцца новы Mak.by. Гэты пункт стане першым у мікрараёне Лошыца і 30‑м у Беларусі. Прадстаўнікі сеткі расказалі Realt.by падрабязнасці праекта.

Фота: Mak.by

Новы рэстаран Mak.by з'явіцца ў мікрараёне Лошыца. Яго ўжо будуюць на скрыжаванні вуліц Алеся Дудара, Янкі Лучыны і Ігуменскага тракту. Пры выбары пляцоўкі ўлічвалі дынаміку развіцця раёна, рост колькасці насельніцтва, транспартную даступнасць і зручнасць размяшчэння для мясцовых жыхароў.

Новы пункт зойме 360 квадратаў і зможа адначасова змясціць больш за сотню гасцей: 78 пасадачных месцаў прадугледжана ў зале, яшчэ 32 — на вулічнай тэрасе. У рэстаране таксама будуць укараняць ключавыя інавацыі Mak.by: сучасныя кіёскі самаабслугоўвання, лічбавыя меню-борды і іншыя рашэнні.

Для аўтамабілістаў абсталююць паркоўку на 29 месцаў і адкрыюць лінію Mak.Drive.

Праектаваннем займаецца ПВПУП «Архітэктурная студыя архітэктара Андрушкіна», якая распрацоўвала праекты і для рэстаранаў «МакДональдс» у Беларусі.

Завяршыць будаўніцтва ў Лошыцы плануецца ў сярэдзіне кастрычніка.

Чытайце таксама:

Прапаведніка Франкліна Грэма звадзілі ў Мак.бай

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд

Усіх супрацоўнікаў Mak.by пераабуюць у лідскія кеды

Хто тыя дзяўчаты, якія «выпадкова» апынуліся ў Mak.by падчас візіту Лукашэнкі?

Каментары да артыкула