БЕЛ Ł РУС

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча

14.07.2026 / 12:48

Nashaniva.com

Сам ён за мяжой.

З тэлефона былой жонкі Станкевічу патэлефанаваў невядомы, які вырашыў паразмаўляць з грамадскім актывістам, які зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, піша «Вясна».

Але на патрабаванне Ігара Станкевіча ён не назваў сябе, толькі выказаў меркаванне, што даследчык «вярбуе сабе людзей, каб атрымліваць пад гэта гранты».

Як адзначае сам Ігар Станкевіч, ягоныя сваякі ўвесь час адчуваюць ціск з боку сілавікоў: у кагосьці з родных бралі аналіз ДНК, у кагосьці перыядычна праводзяць ператрусы і распытваюць, чым і дзе займаецца іх сваяк.

Ігар Станкевіч мусіў выехаць з Беларусі пад пагрозай палітычнага пераследу, сацыяльныя сеткі ягонай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», імя і прозвішча даследчыка ўнесена ў агульную базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула