БЕЛ Ł РУС

Інстытут пладаводства аб'явіў тыдзень самазбору ягад у Самахвалавічах

13.07.2026 / 17:00

Nashaniva.com

Інстытут пладаводства абвясціў тыдзень самастойнага збору ягад у сваіх садах у Самахвалавічах пад Мінскам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

З 13 па 17 ліпеня ўсе ахвотныя могуць без папярэдняга запісу прыехаць і самастойна сабраць агрэст, чырвоныя і чорныя парэчкі. Збор праводзіцца з 9:00 да 15:00. Кошт складае: агрэст — 9 рублёў за кілаграм, чырвоныя парэчкі — 6 рублёў, чорныя — 8 рублёў.

Акрамя таго, 14 і 17 ліпеня з 9:00 да 15:00 будзе арганізаваны самастойны збор вішняў і чарэшняў. Кошт гэтых ягад — 12 рублёў за кілаграм.

Сады знаходзяцца ў аграгарадку Самахвалавічы па вуліцы Кавалёва, 2. Арганізатары адзначаюць, што кожны наведвальнік можа сабраць столькі ягад, колькі яму неабходна.

Раней Інстытут пладаводства ўжо абвяшчаў такую ж акцыю па самазборы чарэшняў.

Чытайце таксама:

Інстытут пладаводства прапанаваў усім ахвотным сабраць у садзе чарэшні. Амаль столькі ж, як і на рынку — але калі ў рот, то бясплатна!

Як з «Маршала Фоша» вывелі «Лорэд». Навуковец расказаў пра беларускі вінаград, прыдатны для вырабу віна

«Не экзотыка, а правераны варыянт». Пра што трэба памятаць, выбіраючы дрэўцы і кусты для свайго саду

Беларускі арэхавы цуд. Пад Маладзечнам ёсць цэлыя плантацыі фундука, пра якія мала хто чуў

Каментары да артыкула