БЕЛ Ł РУС

У дачыненні да былога палітвязня Паўла Мажэйкі распачалі новую крымінальную справу

13.07.2026 / 11:39

Nashaniva.com

Улады распачалі справу яшчэ 11 траўня 2026 года, імаверна, па адным з палітычных артыкулаў — 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Гарадзенская Праваабарона».

«Я не ведаю, чаго дакладна тычыцца заведзеная справа. Ведаю пра дзясяткі так званых працэсуальных дзеянняў у дачыненні да маіх родных, сваякоў і знаёмых: ператрусы, допыты, у тым ліку нефармальныя размовы» — кажа Павел.

Што цікава, па словах Мажэйкі, групы сілавікоў падчас ператрусаў шукаюць у Беларусі менавіта яго і «здзіўляюцца», што ніяк не могуць знайсці.

Адначасна з допытамі ў межах заведзенай крымінальнай справы, на нефармальных «абавязковых» размовах супрацоўнікі КДБ абавязваюць родных Мажэйкі перадаць яму, што ён можа беспраблемна і бяспечна вярнуцца ў Беларусь.

Паводле Мажэйкі, падобныя «запрашэнні» даходзяць таксама іншым палітвязням, прымусова вывезеным з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула