Расійскія чыноўнікі ваююць супраць мармеладных чарвячкоў
Жаданне дзяцей іх есці лічаць «неадэкватным».
Фота: marmeladland.com
У Расіі чыноўнікам не дагадзілі мармеладныя чарвячкі.
Жаданне дзіцяці есці мармелад у выглядзе чарвякоў неадэкватнае, вынікае з ліста Міністэрства асветы Расіі, паведамляе ТАСС.
«Нельга назваць з пункту гледжання псіханеўралогіі адэкватным жаданне дзіцяці пакаштаваць мармелад і іншыя прысмакі ў выглядзе чарвякоў, крыві, фекаліяў і іншых абсалютна непрымальных вобразаў», — пішацца ў дакуменце.
А мода на такі мармелад прадыктаваная замежнымі відэаролікамі, адзначаюць чыноўнікі.