БЕЛ Ł РУС

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

12.07.2026 / 09:34

Nashaniva.com

Амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм памёр 11 ліпеня. Паведамляецца, што яго не стала пасля непрацяглай і раптоўнай хваробы. Грэму быў 71 год.

Ліндсі Грэм на вытворчасці ўкраінскіх дронаў SkyFall

Прычынай смерці сенатара стаў сардэчны прыступ, пазней паведамілі NBC News. Ён памёр у сваім доме ў Вашынгтоне.

Ліндсі Грэм нарадзіўся ў 1955 годзе ў маленькім гарадку Сентрал, Паўднёвая Караліна. Нацыянальную вядомасць атрымаў у 1998 годзе падчас працэдуры імпічменту Білу Клінтану. Восем гадоў быў у Палаце прадстаўнікоў ЗША, з 2002 года — сенатар ад Паўднёвай Караліны.

Грэм вядомы сваёй непрымірымай пазіцыі да Расіі, якую ён лічыў пагрозай яшчэ з вайны 2008 года з Грузіяй. Пасля анексіі Крыма ў 2014‑м патрабаваў санкцый супраць Расіі. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне заявіў, што Пуціна трэба ліквідаваць любымі спосабамі — за гэта Расія ўнесла яго ў рэестр экстрэмістаў. Прасоўваў закон пра 500%-ыя мыты для краін, якія купляюць расійскія энергарэсурсы.

Грэм актыўна падтрымлівае Украіну, звязваючы гэта і з рэдказямельнымі рэсурсамі краіны.

Днямі сенатар наведваў вытворчасць украінскіх дронаў SkyFall, дзе яму паказалі бомберы Vampire, FPV-дроны Shrike і перахопнікі «Шахедаў» P1-SUN. Грэм назваў прадпрыемства звышсучасным і заявіў, што для ЗША было б вялікай памылкай не супрацоўнічаць з Украінай у сферы беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула