У Сызрані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод
Над горадам бачны вялікі слуп дыму.
Пажар на Сызраньскім НПЗ. Фота тут і далей: exilenova_plus / Telegram
У Сызрані (Самарская вобласць Расіі) пасля атакі дронаў 12 ліпеня загарэўся нафтаперапрацоўчы завод.
Гэта адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі ў Самарскай вобласці, яно ўваходзіць у склад «Раснафты». За год завод перапрацоўвае ад 7 да 8,5 млн тон нафты. Выпускае бензін, дызель, авіяцыйнае паліва, бітум.
Верагодна, была пашкоджана ўстаноўка АВТ-5, якая забяспечвае да 30% першаснай перапрацоўкі завода, адзначае тэлеграм-канал Dnipro Osint.
За час вайны Сызраньскі НПЗ не раз атакавалі.
Генштаб УСУ таксама паведаміў, што ўкраінцы за ноч ўразілі 10 расійскіх танкераў і 4 паромы ў акваторыі Азоўскага мора.