БЕЛ Ł РУС

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра

11.07.2026 / 21:07

Nashaniva.com

У «Мінскводаканале» паведамілі, што пітная вада ва ўсіх дзевяці раёнах сталіцы поўнасцю адпавядае патрабаванням якасці і бяспекі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны

Па словах кіраўніка прадпрыемства Фёдара Рымашэўскага, кантроль якасці робіцца бесперапынна. Для гэтага працуюць дзве акрэдытаваныя лабараторыі, а таксама тэхналагічныя лабараторыі на водазаборах. Ваду правяраюць больш як па 60 паказчыках, у тым ліку мікрабіялагічных, хімічных і радыялагічных.

Ён адзначыў, што невялікая колькасць накіпу ў чайніку з'яўляецца нармальнай з'явай і сведчыць пра наяўнасць у вадзе неабходных для арганізма мінералаў і соляў. Таму пэўны ўзровень цвёрдасці вады лічыцца не толькі дапушчальным, але і карысным.

У розных раёнах Мінска цвёрдасць вады можа нязначна адрознівацца ў залежнасці ад крыніцы водазабеспячэння. Напрыклад, у Курасоўшчыне гэты паказчык крыху вышэйшы за пяць градусаў, а ў Заводскім раёне складае каля чатырох градусаў. Пры гэтым усе значэнні знаходзяцца ў межах устаноўленай нормы.

Інфармацыю пра якасць і цвёрдасць вады па канкрэтным адрасе жыхары могуць атрымаць на сайце «Мінскводаканала». Гэтыя звесткі могуць быць карыснымі пры наладжванні пральных, посудамыйных і кававых машын.

Чытайце таксама:

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

Дадайце палову шклянкі солі падчас мыцця адзення. Эфект вас здзівіць

«Раней была смярдзючая, розніца каласальная». Цяпер усе мінчукі жывуць з артэзіянскай вадой — якія ўражанні?

Каментары да артыкула