БЕЛ Ł РУС

У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»

11.07.2026 / 16:39

Nashaniva.com

Іранскія прадстаўнікі падчас непублічных кантактаў з ЗША заявілі, што нядаўнія атакі на цывільныя судны ў Армузскім праліве былі арганізаваныя «непадкантрольнымі элементамі» ўнутры кіраўнічай сістэмы краіны. Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, Тэгеран прызнаў, што дапусціў памылку, і выказаў гатоўнасць працягнуць перамовы, піша Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Altaf Qadri

Паводле інфармацыі крыніц, цяпер у Іране ідзе ўнутранае супрацьстаянне паміж прыхільнікамі больш прагматычнага курсу і тымі, хто выступае за жорсткую палітыку. У Вашынгтоне лічаць, што іранскае кіраўніцтва павінна само ўзяць сітуацыю пад поўны кантроль.

ЗША таксама настойваюць, каб Іран публічна пацвердзіў бяспеку суднаходства ў Армузскім праліве і гарантаваў, што новыя атакі не паўторацца. Амерыканскія чыноўнікі папярэдзілі, што ў адваротным выпадку Тэгеран можа сутыкнуцца з сур'ёзнымі наступствамі.

Разам з тым у Вашынгтоне адзначаюць, што апошнія перамовы паміж бакамі праходзяць у больш канструктыўнай атмасферы.

7 ліпеня Іран нанёс ракетныя ўдары па некалькіх камерцыйных танкерах у раёне Армузскага праліва. На наступны дзень прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра спыненне дзеяння рэжыму спынення агню, пасля чаго амерыканскія вайскоўцы аднавілі ўдары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Ірана.

Чытайце таксама:

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

ЗША адклікаюць ліцэнзію на продаж іранскай нафты пасля эскалацыі ў Армузскім праліве

Каментары да артыкула