БЕЛ Ł РУС

Найлепшыя серыялы года: абвешчаны намінанты прэміі «Эмі-2026»

11.07.2026 / 12:48

Nashaniva.com

Амерыканская тэлевізійная акадэмія абвясціла намінантаў 78‑й прэміі «Эмі», якая адбудзецца 14 верасня. Лідарам па колькасці намінацый стаў медыцынскі серыял «Бальніца Піт» — ён прэтэндуе адразу на рэкордныя 25 узнагарод, піша Vogue.

Бальніца «Піт»

За ім ідзе серыял «Хітрыкі» — камедыя пра працоўныя адносіны легендарнай дзівы стэндап-камедыі з Лас-Вегаса і маладой сцэнарысткі, прадстаўленая ў 24 намінацыях.

Таксама сярод лідараў «Эмі» сёлета — такія папулярныя серыялы, як «Бухта ўдоў». Гэта камедыя жахаў, падзеі якой адбываюцца ў астраўным мястэчку Бухта ўдоў у Новай Англіі, над якім вісіць шматвяковы праклён, што прыносіць на востраў разнастайныя звышнатуральныя бедствы. Серыял «Бухта ўдоў» атрымаў 19 намінацый.

А папулярны серыял «Мядзведзь», які распавядае пра будні невялікага сямейнага рэстарана ў Чыкага з Джэрэмі Аленам Уайтам у ролі шэф-кухара Кармі, прадстаўлены ў 23 намінацыях.

Всь некаторыя намінацыі.

Найлепшы драматычны серыял

Найлепшы камедыйны серыял

Найлепшы міні-серыял або анталогія

Найлепшая рэжысура камедыйнага серыяла

Найлепшая рэжысура драматычнага серыяла

Найлепшая рэжысура міні-серыяла, анталогіі або тэлефільма

Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле

Найлепшы акцёр у драматычным серыяле

Найлепшы акцёр у міні-серыяле, анталогіі або тэлефільме

Найлепшая актрыса ў камедыйным серыяле

Найлепшая актрыса ў драматычным серыяле

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула